top of page

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Мова

Настаўнік

бел.jpg

каханне

Радзіма

ГЭТА ТРЭБА ВЕДАЦЬ

Прафесія настаўніка – універсальная і вузканакіраваная адначасова. Сёння педагогі працуюць выкладчыкамі, навукоўцамі, менеджарамі, журналістамі, карэктарамі, работнікамі адміністрацыйных структур і нават праваахоўных органаў! З другога боку, каб быць настаўнікам, неабходна мець педагагічную адукацыю.

Я  настаўнікам пайшоў бы –
Хай  мяне навучаць!

Настаўнік – галоўная прафесія на Зямлі

    Платон казаў: "Калі шавец будзе дрэнным майстрам, то дзяржава ад гэтага не пацерпіць, а вось калі грамадзян будуць выхоўваць дрэнныя, недасведчаныя настаўнікі, то мы пацерпім ад гэтага ўсе". Дык ці можа быць непрэстыжнай прафесія настаўніка?

     Сёння ўзняцце прэстыжу прафесіі настаўніка тэма даволі актуальная. З мёртвай кропкі яна ўжо зрушылася. Многія маладыя людзі ўсвядомлена спыняюць свой выбар на педагагічных спецыяльнасцях. Аднак па-ранейшаму неабходна раскрываць перад старшакласнікамі вялікі сэнс настаўніцкай справы, тлумачыць, што быць педагогам – гэта не толькі даваць веды падрастаючаму пакаленню, але і вучыць разуменню свету, усведамленню маральных кашьтоўнасцей, выхоўваць асобу.

     Настаўнік – прафесія творчая і надзвычай складаная. Каб навучыць чамусьці іншых, трэба, па-першае, ведаць чаму вучыць, па-другое, здолець данесці свае веды. Важна змагчы пераканаць вучняў, што школьны прадмет ім сапраўды патрэбны (жыццёвы вопыт паказвае, што так яно і ёсць на самой справе).

ДЗЕ МОЖНА АТРЫМАЦЬ АДУКАЦЫЮ НАСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЯ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ:

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка
Мозырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. П. Шамякіна
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна
Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт
Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. Машэрава
Полацкі дзяржаўны універсітэт
bottom of page